Учебник белорусского языка | страница 6
Лáпа льва
Ці ножка лáвы
Злéва так стаíць
Ці спрáва?
Лáпа ў кошкі,
Лáпа ў рысі,
Лепш за лáпы не бярыся!
Моўчкі я і ты ішлí,
А звялí далоні,
Сталі МЫ,
І на зямлí
Смех звінíць сягоння.
3 М — на ўвáзе гэта май
Мáма,
Мір і Свéтлы Май!
Невядома хто парэзаў
На кавáлкі лéсвіцу:
Шмат драбíн
Для ўсіх гарэзаў,
Ды па іх не лéзецца.
У навýку шлях круты —
Не забýдзь пра гэта ты!
Окае, окае
Кола крутабокае,
Бо, падняўшы сотню тон,
Самазвáл бярэ разгон.
3 Белавéжы наш БелАЗ
Возьме ўсіх зуброў за рáз.
Пакýль збірáюць
новы дом
Без гэбля, без сякéры,
Пустýе без дзвярэй праём, просіць:
— Дайце дзвéры!
Рукý пад пáху Р бярэ.
Урáнні росна на дварэ.
Смех ухапíўшы за рукý,
Пабéг Рамáн дагнáць ракý.
3 Р пачынáецца расклáд.
Рабочы час расклáду рад.
Стынуць капытоў сляды
І не выпадкова
Грэе сонца ў халады
Мéсяца падкова.
Хто падкову ўзнёс на нéба,
Зразумéць самому трэба!
Тэлеантэны не ад стрáху
Уздрыгваюць на кожным дáху,
Яны павінны
Штòхвіліны
3 усёй зямлí лавíць навíны.
Запамінáецца адмéнна:
Т — тонкая тэлеантэна.
Убок, угору ад ствалá
Галíнка ціха ў рост пайшлá.
У-у — вые ў нéба воўк зімою
3 ашчэранаю пáшчай злою.
У — запалíлі фáкел звыкла,
І ў той жа момант
Цéмра знíкла.
Фыркае, надзьмýўшы шчокі,
Ф забылася на ўрокі,
Як сур'ёзнай быць такой —
Смех за кожнаю шчакой.
Х — нажнíцы ад знямогі
Выпрасталі рýкі, ногі —
Хай іголка-даўгашыя
Хвартухí даўгíя шые!
Цяпéр ісцí далéй
парá нам.
Ц — цяжкая цыстэрна
з крáнам.
Крыхý павéрнеш кран яшчэ —
Цурок з цыстэрны пацячэ.
Чакáе ўпáрта арляня,
Калí паклíча вышыня.
Квартáл,
Дзе ўзрос за гмáхам гмах,
Нібы арлíных крыл размáх.
Ч вéльмі вáжнае тамý,
Што пачынáе ўсе «чамý»?
Шэпча штосьці шасцярня,
Быццам Ш — яé радня.
І зусíм не для забáвы
Шасцярня скрыпíць зубáмі.
Далічыўшы да шасцí,
Можна ўжо шукáць ісці!
Эх! — Э праходу не даé,
Язык пакáзвае сярдзíта,
Тамý ў канцы шукáй яé,
А не ў пачáтку алфавíта.
Юным стáне чэмпіёнам —
Бач, як гоніць мяч са звонам,
Вýчыць кéмлівасць сваю.
Даланя з мячом, Як Ю.
Ты пяéш і я пяю —
Кожны пéсеньку сваю.
— Я ў канцы быць не магý! —
Выстаўляе Я нагý.
Той, хто якае зашмáт,
Стáвіць сам сябé назáд!
Вéдай,
Да навýк ахвочы,
Áзбука —
Вучэння вочы!
Áзбука —
Ад А да Я —
Спадарожніца твая,
У краíну вéдаў шлях
Пачынáе па складáх.
Са складоў складзéцца слова.
Слова —
Добрых спраў аснова.
(Р. Барадулін)
Лексический комментарий к тексту
вéды — знания
вéдаць — знать
паступова — постепенно
пакрысé — понемногу
трэба — надо
павáга — уважение
айчына — отчизна
чырвоны — красный
бýсел — аист
парáіць — посоветовать
плот — забор
слуп — столб
чакáць — ждать, ожидать
Книги, похожие на Учебник белорусского языка