Учебник белорусского языка | страница 56



Спрэчкі — прения; спрэчкі спыняюцца — прения прекращаются.

Са згоды прысутных — с согласия присутствующих.

Прысутні чае — присутствует; адсутнічае па ўважлівых прычынах — отсутствует по уважительным причинам

Сход адбудзецца ў малой (малым) канферэнц-зале. — Собрание состоится в малом конференц-зале.

Аб'ява — объявление; павесіць (вывесіць) аб'яву; аб'ява пра сход.

Адкрытае галасаванне — открытое голосование

Тайнае галасаванне — тайное голосование.

Прамова — речь; палкая прамова — страстная речь, крытычная прамова — критическая речь.

Прамоўца — оратор, выступающий.

Выступленне — выступление.

ТЕКСТ

Дыпламаваны Баран
Ў адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных Бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух.
А ён — нічога.
І вось за дурасць гэту
Яго вучоным раз празвалі нейк на смех,
А каб двара не перабег,
На шыю прывязалі мету:
— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.
Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ»,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
— А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою.
І не раўнуйся ты са мною.
— Аб гэтым лепей памаўчы, —
Сказала яму Кошка. —
Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
- —
Другі баран — ні «бэ», ні «мя»,
А любіць гучнае імя.

(К. Крапіва)

Лексический комментарий к тексту

чарада — стадо, отара

наогул — вообще

наадварот — наоборот

страчаць, чаще сустракаць — встречать

ніколі — никогда

іншы — другой, иной

нейк, чаще неяк — как-то раз

ганарыцца — хвастаться, кичиться, гордиться

хіба — разве

раўнавацца — сравниваться

лепей — лучше

трошка, чаще трошкі — чуть-чуть

убачыць— увидеть

бо — ибо, так как

гучны — звучный, громкий

Упражнения

1. Измените слова или подберите родственные таким образом, чтобы [г], [к], [х] чередовались с [ж], [ч], [ш].

Воўк, гарох, страх, луг, рака, страха, верх, мурог, рука, дарога, дрогнуць, мокнуць, суха, крык, друг, бог, блыха, нага, бераг, мех, дапамагаць, мяккі, лёгкі, снег, смех, крок, грэх, навука, павук, цягнуць, сук, бок, лук, сяку, ліхі, лгаць, імгла.

2. Измените слова по следующему образцу: купчыха — пры купчысе; луг — у лузе, на лузе.

Гарох, знявага, кніга, квактуха, коска, пацеха, світка, вяроўка, цукерка, будаўнік, эпоха, абляпіха, карчага, павага, клетка, немка, мачыха, круг, бочка, плаха, прага, біклага, верх, блыха, паверх, тайга, ватага, адліга, развага, чарапаха, нітка, страх, пілотка, хмарка, пляцоўка, галка, зайчыха, ваўчыха, вольха, заяўка, вяроўка, унучка, леснічыха, ткачыха, увага.