Учебник белорусского языка | страница 47



І стаў ён скардзіцца на ўсё сяло:
І «і-га-га», і «і-го-го!» —
Хамут нібы не для яго.
— Я сам, — іржэ, — такі каніска,
А вось хамут, дык жарабячы блізка —
Не засупоніўшы, і то ён нават цесны:
Ні ўлезці мне ў яго, ні вылезці — хоць трэсні!
У горад Селянін прыехаў на кірмаш.
І вось убачыў тут асілак наш,
Што грузныя ламавікі
Пудоў на сто вязуць мукі.
 — Ну вось цяпер ці бачыш ты, —
Пытае ён гаспадара, —
Якія ў коней хамуты?
Табе б купіць даўно пара
Хоць трошкі большы для мяне,
І я б за іх цягнуў тады ўдвайне:
Не сто пудоў, а цэлых дзвесце.
Тут, каб Каню свайму давесці,
Што гэта глупства і мана,
Каб выгнаць, зноў жа, наравы
3 дурной канёвай галавы,
Той гаспадар і просіць фурмана,
Каб ён у воз вялікі свой запрог яго каняку.
Фурман гатоў за пэўную падзяку, —
Асілак наш ужо ў вялікі м хамуце.
Ахвоты той хамут хоць шмат яму паддаў,
Але тут здарыўся скандал:
Пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі,
І затрымаўся ён аж ледзь на жываце.
А тут яшчэ пракляты воз
І з месца не скрануць — як да зямлі прырос.
І просіць у бядзе наш дурань дапамогі.
3 тае пары другога хамута
Не патрабуе Конь ніколі;
Свайго яму якраз даволі,
Хамут стаў — проста любата.
Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах —
Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах.

(К. Крапіва)

Лексический комментарий к тексту

шчаня — щенок

велі ч — предмет очень больших размеров, громадина, махина

спрадвеку — нспокон веков

ганьба — порок

жадаць — желать,

жаданне — желанне

скардэіцца — жаловаться

нібы — будто бы

каніска — очень большой конь

нават — даже

асілак — богатырь, силач, часто встречаетсяв народных сказкахдля названия доброго сильного героя

гаспадар — хозяин

давесці — доказаць, показать

мана — ложь, вранье

наравы — обычно употребляется только в ед. ч.: нораў —нрав, норов

фурман — кучер, возница

пэўная падзяка — определенная благодарность

ахвота — охота, желание

здарыцца — случиться

затрымацца — задержаться

ледзь — едва, еле

скрануць — сдвинуть

дапамога — помощь

даволі — достаточно

прагны — жадный

Упражнення

1. Выпишите из текста слова, в которых глухие согласные звуки встречаются в конце слова, учитывая, что звонкие в этой позиции произносятся как глухие Затем выпишите слова с глухими согласными перед гласными Какие согласные не встретились ни одного раза?

Ад Віцебска да Канашоў, цераз раённы цэнтр, — восемдзесят кіламетраў. Аднак у словах «мы дабраліся» няма перабольшання: на ўвазе маюцца апошнія кіламетры нізкай дарогі, лясной, палявой ды вясковай, страшэнна разбалочанай за некалькі дзён залішне шчодрых дажджоў.