Учебник белорусского языка | страница 11
благодарить, требует дательного падежа (дзякаваць каму, за што). Шчыра, сардэчна дзякую вам (табе) за ласку! — благодарю покорно! Более разговорная форма как выражение благодарности — дзякуй! Употребляется также с дополнением в дательном падеже — дзякуй вам (табе) за… В значении несклоняемого существительного обычно среднего рода — Вялікае (шчырае) дзякуй! реже — мужского рода — вялікі (шчыры) дзякуй!
ТЕКСТ
… Што гэта за чалавек беларус? Што гэта за народ? Уласна кажучы, адказаць на гэта пытанне дужа цяжка. Гэта задача амаль невырашальная. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў мяшчане і падзвіжнікі, лайдакі і працаўнікі, «малюскі» і героі (нават у штодзённым змаганні за новае, за лепшае, за вынашаныя ідэі, што, уласна кажучы, і называецца жыццём), дурні і мудрацы. І кожны паступае адпаведна свайму характару, і мудрыя разважаюць мудра і па-свойму, а дурні — як паўсюль.
Так штò не трэба абагульненняў.
Аднак, многа паездзіўшы па рэспубліцы, перазнаёміўшыся з тысячамі людзей, я насмелюся назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару…
Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых, хаця б ён яшчэ не сказаў ніводнага слова (калі скажа, тады ўжò, нават калі ён гаворыць на іншай мове і без акцэнта, яго лёгка пазнаць па асаблівай будове сказа, па тым, што колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга, нават з лішнімі словамі, каб мелодыя сказа было завершана. Ен не скажа: «Чым гэта скончыцца?», а скажа: «Дык чым, мо ўжò вы мне скажаце, скончыцца гэта — а, мо скажаце вы?»).
Гэта тое, што ў абліччы, амаль няўлоўнае. Пераказаць яго цяжка. Яно ў форме носа, вушэй, у вачніцах і разрэзе саміх вачэй, у манеры рэхацца, жэстыкуляваць, гаварыць, ды й ці мала яшчэ ў чым. Паўночны беларус ростам пераважна высокі (не рэдкасць бамбізы па два метры ростам). На поўдні часцей трапляюцца людзі сярэдняга росту, больш прыземістыя (паўтараю яшчэ раз, штò гэта не агульны закон, а толькі найбольш распаўсюджаныя рысы), затое больш каржакаватыя. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да павышэння сярэдняга росту, як і паўсюль.
Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці і, чамусьці, пераважна сярод мужчын, ды яшчэ ў некаторых мясцінах на Гродзеншчыне («Гродзенцы — гракі»), штò частка вучоных тлумачыць рэшткамі прымесі старажытнай ятвяжскай крыві. Пераважаюць на Беларусі валасы светла-русыя і нават бялявыя. Цёмна-русых і шатэнаў менш. Адпаведна і колер вачэй часцей за ўсё блакітны, шэры ці сіні.