Великая Отечественная война советского народа | страница 97
Этими основными положениями следует руководствоваться при проведении в жизнь наставления «О борьбе с бандами партизан на Востоке».
2) Ни один немец, участвующий в борьбе с бандами партизан, не должен быть привлечен к дисциплинарной ответственности или к военно-полевому суду за свои действия в борьбе против банд партизан и их сообщников.
Командиры частей, участвующих в борьбе с бандами партизан, ответственны за то, чтобы все офицеры подчиненных им подразделений были срочно и в убедительной форме поставлены в известность об этом приказе, их юристы тотчас же были поставлены в известность об этом приказе, не был утвержден ни один приговор, противоречащий этому приказу.
Кейтель
Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. 1941–1944. – Мн., 1965. – С. 65–66.
13. ПРЫВІТАЛЬНАЯ ТЭЛЕГРАМА А. ГІТЛЕРУ АД ДРУГОГА УСЕБЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСА
Г. Шнек 27 чэрвеня 1944 г.
Правадыру Вялiкай Нямеччыны Адольфу Гiтлеру, Галоўная Кватэра.
Другi Усебеларускi Кангрэс, на якi зьехалiся ў сталiчны горад Беларусi – Менск 1039 прадстаўнiкоў Беларускага Народу 27.6.1944 г., даручыў мне паслаць Вам, Фюрэр, прывiтаньне i запэўнiць Вас, што Беларускi Народ будзе нязломна змагацьца побач з нямецкiм жаўнерам супроць супольнага нашага ворага – бальшавiзму.
Мы спадзяёмся i верым у канчатковую перамогу, каторая, пад Вашым кіраўнiцтвам, пры будове Новае Эўропы, прынясе шчасьлiвую будучыню вольнаму Беларускаму Народу. Няхай жыве перамога!
Р. Астроўскi
НАРБ, ф. 381, оп. 2, д. 2, л. 19–20.
14. АБ ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ (З ДАКЛАДА НАЧАЛЬНІКА ГАЛОЎНАГА АДДЗЕЛА ФРАЙТАГА[26])
Гаўляйтэр, спадары!
<…> Адносна сельскагаспадарчага сектара я хачу сказаць толькі аб вытворчасці трох відаў прадукцыі. Папярэдні план збору зерня прадугледжваў нарыхтоўку 140 000 тон, а на сёння зерня нарыхтавана 55 000 тон. Папярэдні план нарыхтоўкі бульбы складаў 29 000 тон, а зараз нарыхтавана толькі 60 % да плана. Папярэдні план нарыхтоўкі мяса прадугледжваў атрыманне 28 000 тон, на сёння ён выкананы толькі на 40 %. Гэта коратка па сельскагаспадарчым сектары. Як мы ведаем, аддзел лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі мае свой канкрэтны план нарыхтовак, якім як у першы год, так і зараз – у другі год запланавана атрыманне двух мільёнаў кубаметраў драўніны. У першы год план выканалі на 95 %, а ў гэтым – толькі на 40. Існуе магчымасць выканаць яшчэ 10 % да плану, і калі ўсё будзе добра, дык нават 20 % ад агульнага планавага задання. Наглядным прыкладам гэтаму служыць тое, што ў кастрычніку 1942 г. аддзел лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі забяспечыў перапрацоўку 34 000 пагонных метраў круглага лесу, а ў лютым 1943 г. – 22 000 пагонных метраў.