Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 2



3 першых дзён нашага гістарычнага жыцця нам прыйшлося змагацца за права на сваё існаванне. Кроў князя Рагвалода і яго двух сыноў стала барвовай зарой Беларусі. Наша гісторыя рана зрабілася трагедыяй. Былі моманты, калі здавалася (асабліва нашым непрыяцелям), што гэта трагедыя пераходзіць у перадсмяротную агонію. Аднак мы ўсё ж выстаялі. Страціўшы на доўгі час сваю дзяржаўнасць, мы тым не менш пашыралі сваю прастору, але рабілі гэта, як было зазначана ў мінулым стагоддзі, «без шуму і гвалту»>1. Вельмі трапнае вызначэнне нашага гістарычнага почырку.

Як і кожны народ, мы на працягу сваей гісторыі мелі не толькі здабыткі, але і страты. Іх добра бачылі і класікі марксизму. Ф. Энгельс гаварыў пра апалячванне беларускага дваранства, у выніку чаго значныя нашы інтэлектуальныя сілы пайшлі набок. Не менш адмоўныя вынікі мела і страта нашымі продкамі свайго гандлёвапрамысловага класа, выцесненага яўрэйскай буржуазіяй, што адзначыў К. Маркс. У гэтых акалічнасцях, магчыма, і заключана галоўная, гаворачы словамі Я. Купалы, «прычына нашых крыўд і бед». Адзначаныя страты прывялі да важных змен у класавым складзе нашага народа, які ў выніку стаў «мужыцкай нацыяй», на існаванне якіх указваў У. I. Ленін, аднёсшы да іх («мужыцкіх нацый») найперш беларусаў, паколькі яны — «галоўным чынам сяляне». I усё ж наш мужыцкі народ, абрабаваны матэрыяльна і духоўна, змог вытрымацъ і гэтыя вялікія выпрабаванні, не растварыцца ў чужой масе і знайсці ў сабе сілы, каб адрадзіцца да нацыянальнга жыцця. А гэта было ва ўмовах Беларусі «абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супроць прыгнятаючых наций, супроць сярэдневякоўя»>5.

У нашым даследаванні, якое прапануецца чытачам, выкладаецца гісторыя Старажытнай Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Гэта адзін з самых зацемненых часоў нашай мінуўшчыны. У працах і падручніках па гісторыі Беларусі аб ім гаворыцца вельмі бегла, факты яго гісторыі часцей за ўсё толькі называюцца, а некаторыя і зусім замоўчваюцца. Мы таму і паставілі сваёй галоўнай задачай даць дэталёвае асвятленне ўсіх гістарычных падзей гэтага часу, якія данеслі да нас крыніцы. Толькі пры такой умове можна стварыць большменш аб'ектыўную карціну тагачаснай рэчаіснасці. Асаблівым прадметам нашага даследавання будзе палітычная гісторыя, якой у нас зусім мала надаецца ўвагі. А менавіта тут найбольш праблем, якія патрабуюць пераасэнсавання. І падругое, у палітычнай гісторыі найбольш і выяўляецца арыгінальнасць пройдзенага народам шляху.