Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 15



. Гэта быццам бы гаворыць пра дняпроўскае паходжанне крывічоў. Аднак нельга прозвішчамі, якія з’явіліся ў пазнейшы час, абгрунтоўваць з’явы глыбокай старажытнасці.

Гэтак жа як і рух славенаў, так і рух крывічоў добра паказвае тапаніміка. Найперш звернем увагу на наяўнасць крывіцкіх тапЬнімаў у палабскіх вёсках, што ўпамінаюцца ў граматах каля 1160 і 1320 гг. А некаторыя крывіцкія назвы існавалі яшчэ ў XIX ст.>69. Трэба звярнуць увагу і на тое, што на польскіх землях таксама рассыпана нямала крывіцкіх тапонімаў. Мы знаходзім іх у былых губернях: Варшаўскай, Люблінскай, Калішскай, Келецкай, Плоцкай, Седлецкай і Петракоўскай>70.

Асабліва шмат крывіцкіх тапонімаў у былой Сувалскай губерні: Крэйвяны, Крэйвае, Крэйва, Кржывулькі, Кржывец, Крэўнішкі, Крэвінскі, Кржыве, Крэйвінцы, Кржыванды і Крэйве>71. Цалкам магчыма, што апошнімі тапонімамі адзначаны шлях прасоўвання крывічоў на ўсход, у Панямонне. А ў цэлым прыведзеныя тапонімы могуць пацвярджаць думку аб прыходзе гэтага племя праз НёманскаБугаўскае міжрэчча.

Нельга таксама абысці факт наяўнасці крывіцкіх тапонімаў у Венгрыі, Галіцыі, на Падоллі і Валыні, у былой Кіеўскай губ… Крывіцу ў Ровенскім павеце польскі гісторык Нарушэвіч нават лічыў сталідай крывічоў>73. Гэтыя факты не даюць магчымасці выключыць руху крывічоў зпад Карпатаў цераз Падолле, Валынь і Кіеўшчыну ў заходнюю частку Беларускага Палесся, дзе мы знаходзім тапонімы: Крыўляне (Брэсцкі пав.), Крыўляны (Кобрынскі пав.), Крывічы (Пінскі пав.)>74.

Усе ўказаныя тапонімы адхіляюць думку, што крывічамі стала называцца тая група славянаў, якая асімілявала мясцовае іншапляменнае насельніцтва Беларусі>75. Як бачым, крывічамі яны называліся яшчэ да прыходу на нашу зямлю. Тут дарэчы будзе пагаварыць пра гэту назву. Нядаўна апублікаваны матэрыял, згодна з якім крывічы сваё імя нібыта ўнаследавалі ад сярэдняй дачкі міфічнага славянскага цара Багуміра — Скрэвы і таму першапачаткова называліся скры вічамі (правільней скрэвічамі). У пацверджанне гэтага прыводзіцца дакумент, згодна з якім рымскі папа ў 834 г. назначыў Ансгарыя сваім легатам да ўсіх паўночных народаў, у тым ліку да славенаў і сісрыдэвіндаў. Пад апошнімі, маўляў, і трэба разумець скрывічоў>76. Хаця і Багумір і Скрэва пэўна ж былі пазней прыдуманы, але ўсё ж нам здаецца, што крывічы спачатку сапраўды называліся скрэвамі. Намі выяўлены тапонімы Скржывін (у 30 км на поўнач ад Познані балоцістая мясцовасць над р. Вартай) і Скрыжывец (Цешынскі пав. у Аўстрыі)