Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 13



. М. Грынблат дапускаў, што тапонімы тыпу «Славен!» з’явіліся на тэрыторыі крывічоў і дрыгавічоў у выніку паасобных тут пасяленняў славенаў>57. Але ў першым і другім выпадках не было ўзята над увагу тое, што гэтыя тапонімы дягнуцца ад вусця Нёмана, ясна ўказваючы, адкуль ішлі славене. I таму мы лічым думку I. Забеліна больш слушнай. Усё гэта прымушае вывесці меркаванне аб славенах як магчымых славянскіх насельніках Беларусі, тым больш што В. Сядоў у апошні час таксама пацвердзіў прыход славенаў, як і крывічоў, з паўночнага захаду. А гэта значыць, што яны маглі ісці толькі цераз Беларусь. На жаль, В. Сядоў нічога не сказаў пра тое, хто ж раней ішоў — крывічы ці славене? Праўда, у адным месцы ён зазначыў пра даўняе пранікненне славенаў на тэрыторыю пскоўскіх крывічоў>59, з чаго можна зрабіць вывад, што ён лічыць крывічоў больш даўнімі насельнікамі за славенаў, прынамсі, у гэтым раёне. 3 свайго боку, мы мяркуем, што славене, выціснутыя крывічамі, якія прыйшлі пазней, павінны былі адступаць на поўнач, да Ільменя, дзе і стварылі пазней сваё княжанне. Магчыма, з гэтага часу і бярэ пачатак варожасць паміж крывічаміпалачанамі і славенамі-наўгародцамі, якая так выразна выяўлялася ў пазнейшы час.

Але трэба з жалем канстатаваць, што ў пытаннях славянскага засялення Беларусі ўсё яшчэ даводзіцца ў вялікай ступені абыходзіцца здагадкамі. I. Забелін, выклаўшы сваю гіпотэзу, зазначыў: «Правільныя раскопкі курганаў і гарадзішчаў у тых мясцовасцях, дзе сустракаюцца тапонімы тыпу «ІПлаванты», «Славенск», «Славені», маглі 6 раскрыць многае ў адносінах праверкі гэтага меркавання». Амаль праз стагоддзе В. Сядоў паўтарае тое ж самае ў адносінах крывіцкіх (калі яны сапраўды крывіцкія і калі яны там ёсць) доўгіх кургаыоў у Верхнім Панямонні: «На жаль, гэтыя старажытнасці дасюль не падвяргаліся сур’ёзным раскопанным даследаванням»>61. Усё гэта добра характарызуе, як наша навука топчацца на адным месцы ў вырашэнні важнейшых праблем. Трэба зазначыць, што ў Панямонні захавана нямала таямніц, раскрыццё якіх зможа болыпменш здавальняюча растлумачыць паасобныя моманты нашай гісторыі.

КРЫВІЧЫ побач з дрыгавічамі адыгралі першаступенную ролю ў фармаванні беларускага народа. Яны, бясспрэчна, былі самым шматлікім у сходнее лавянскім племем. Пра гэта сведчыць тая вялікая прастора, на якод яны рассяляліся, а менавіта: ад Верхняга (а магчыма, і Сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Сожа і Дзясны