Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 10



.1 сапраўды, калі б яна была ўтворана ад «дрыгвы», то мела б форму «дрыгаўляне» (па ўзору «паляне» і «драўляне»). Хутчэй за ўсё, мабыць, што назва дрыгавічоў. паходзіць ад славянскага імя Дрыгавіт>35, як радзімічы ад Радзіма і вяцічы ад Вяткі. Гэта тым больш верагодна, што ў Канстанціна Парфірароднага і ў «Жыціі Дзмітрыя Салунскага» яны выступаюць як «друіувіты», «драгувіты» І «дрогуііітьг»>36. Пры «р» быў досыць невыразны галосны гук, які перадаваўся парознаму візантыйцамі. Ён парознаму мог гу~ чаць і ў славянскім вымаўленні. Як бачым, больш правільнай формай гэтай назвы трэба лічыць «драгавічы». I вельмі плеяда, што ў беларускай навуковай літаратуры ўкаранілася яўна няправільная форма «дрыгавічы». Тут дарэчы будзе адзначыць пахвальную спробу Л. Аляксеева ўжывадь форму «дроговичи».

Паўднёвая мяжа рассялення дрыгавічоў ішла на поўдзень ад Прыпяці па мяжы былых Менскай і Валынскай губерняў, дзенідзе толькі заходзячы яшчэ далей на поўдзень (у міжрэччы Гарыні і Стыры). Тут дрыгавічоў ад драўлянаў ад дзяляла досыць шырокая балоцістая прастора.

Густынскі летапіс, гаворачы пра дрыгавічоў, зазначыў, што яны рассяліліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною>38. I гэтым самым у адрозненне ад іншых летапісаў адзначыў іх усходнюю мяжу. А яна ішла па левым беразе Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці.

Вельмі дыскусійнымі ў навуцы былі паўночныя і заходнія рубяжы дрыгавічоў. У летапісе сказана, што дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Дзвіною, з чаго можна зрабіць вывад, што яны рассяліліся да самай Дзвіны (у далейшым пры разглядзе іншага важнага пытаніш мы прывядзём яшчэ адно летапіснае сведчанне аб пранікненні дрыгавічоў да Дзвіны).

Калі ўлічыць, што дрыгавіцкая каланізацыя на поўнач ішла па левых прыпяцкіх прытоках Случы, Пдічы і асабліва па Дняпры і яго правых прытоках Бярэзіне і Друці, то тэта ўжо не так і неверагодна. Але археолагі на падставе сваіх матэрыялаў, дарэчы, болын позняга паходжання (X–XI стст.), адмаўляюць гэта сведчанне летапісу і лічаць, што паўночная мяжа дрыгавічоў ішла па лініі Заслаўе — Лагойск — Барысаў — водападзел Бярэзіны і Друці>39. У свой час У. Завітневіч, палемізуючы з М. Барсавым, даказваў, што мяжа паміж дрыгавічамі і крывічамі ішла па водападзелу Вяллі і Бярэзіны з аднаго боку і Зах. Дзвіны з другога боку>40. Мы лічым праблему дакладнага размежавання ў старажытнасці крывічоў і дрыгавічоў некалькі штучнай. Справа ў тым, што паміж гэтымі плямёнамі ніколі не існавала стабільнай мяжы, яна ўвесь час мянялася, паколькі яны былі ўвесь час у стане ўзаемапранікнення і абодва засялілі ўсю тэрыторыю Беларусь I сапраўды, калі крывічы прыйшлі да Прыпяці, то дрыгавічы — да Дзвіны. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, сцвярджаў, што дрыгавічы дасягнулі Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую — Люцынскага